Якаў Зевядзееў

Якаў Зевядзееў
Дата нараджэння I стагоддзе
Месца нараджэння
Дата смерці 44
Месца смерці
Месца пахавання
Шануецца большасцю хрысціянскіх цэркваў
У ліку святы
Дзень памяці 25 ліпеня каталіцтва
30 красавіка праваслаўе
30 снежня па Масарабскаму абраду
Атрыбуты марская ракавіна, капялюш пілігрыма
Бацька Зевядзей
Маці Саламея
Муж невядома
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Якаў (іўр.: יַעֲקֹב Яхоб, грэч. Ἰάκωβος; памёр у 44 г. н.э.) — паводле Новага запавету, адзін з апосталаў — вучань Ісуса Хрыста, старэйшы брат евангеліста Яна Багаслова, сын галілейскага рыбака Зевядзея. Сведка здзейсненых Ісусам Хрыстом цудаў і Яго пакут. За ўзначальванне хрысціянскай суполкі Іерусаліма прыняў пакутніцкую смерць — паводле загаду цара Ірада Агрыпы, унука Ірада Вялікага, Якаву адсеклі галаву. Якаў традыцыйна лічыцца першым апосталам-пакутнікам. Яго часта таксама называюць Якавам Вялікім, каб адрозніць яго ад Якава Алфеева і Якава, брата Ісуса. Якаў Вялікі лічыцца святым патронам Іспаніі.

У Новым Запавеце

Сын Зевядзея і Саламеі, Якаў звычайна называецца «Вялікім», каб адрозніць яго ад апостала Якава «Меншага». Якаў быў братам Яна, любімага вучня, і, верагодна, быў старэйшым з двух братоў.

Бацькі Якава, мяркуецца, былі паважанымі і заможнымі людзьмі. Бацька Зевядзей быў рыбаком з Галілейскага мора і, верагодна, жыў у або каля Віфсаіды ці Капернаума; меў некалькіх лодачнікаў і наёмных работнікаў. Маці Саламея была адной з набожных жанчын, якія пасля пайшлі за Хрыстом і «служылі Яму сваёю маёмасцю», а яго брат Ян быў асабіста вядомы першасвятару і меў неабходныя сродкі для забеспячэння Маці Ісуса. Верагодна, што Якаў і яго брат не атрымалі навучання ў рабінскіх школах, таму ў гэтым сэнсе лічыліся невукамі. Аднак, дзякуючы сацыяльнаму рангу сваіх бацькоў, яны павінны былі быць людзьмі звычайнай адукацыі, мелі магчымасць сутыкнуцца з грэчаскім ладам жыцця і мовай, шырока распаўсюджанымі ўздоўж берагоў Галілейскага мора.

Якаў апісаны як адзін з першых вучняў Ісуса. У сінаптычных Евангеллях апісваецца, як Якаў і Ян былі разам з бацькам на беразе мора, калі Ісус паклікаў іх ісці за Ім (Матф. 4:21-22, Мк. 1:19-20). Якаў быў адным з трох апосталаў, якіх Ісус выбраў для Свайго Праабражэння (Матф. 17:1-9, Марк. 9:2-8, Лук. 9:28-36). Магчыма, Якаў меў запальчывы нораў, таму што ён і яго брат атрымалі мянушку Воанергес ці «Сыны Громавы» (Марк. 3:17). Якаў і яго брат хацелі заклікаць агонь на самарыцянскі горад, але былі папракнутыя Ісусам (Лук. 9:51-56). У кнізе Дзеянняў апосталаў адзначаецца, што «цар Ірад» (традыцыйна атаясамліваецца з Ірадам Агрыпай) пакараў Якава мячом. Якаў — адзіны апостал, чыё пакутніцтва адлюстравана ў Новым Запавеце, і, такім чынам, традыцыйна лічыцца першым з дванаццаці апосталаў пакутнікам за веру (Дз. 12:1-2).

Зноскі

Літаратура